Падзяліцца:
27 мая 2016
29 і 30 мая Першы Нацыянальны канал радыё запрашае слухаць дзве трансляцыі з іспанскай Каталоніі. У ноч з суботы на нядзелю прагучыць канцэрт Нацыянальнага аркестра Каталоніі. Запіс адбыўся 1-га мая 2016-га года ў зале імя Казальса л'Аўдзіторы ў Барселоне. У праграме прагучаць творы кампазітараў эпохі барока – Іагана Себасцьяна Баха, Вольфганга Амадэя Моцарта, Антоніа Сальеры і Георга Фрыдрыха Гендэля ў інтэрпрэтацыі аднаго з самых папулярных выканаўцаў старадаўняй музыкі – дырыжора Жардзі Саваля. 
А ў наступную ноч запрашаем у знакамітае абацтва на гары Мансерат, што непадалёк ад Барселоны. Там знаходзіцца самы вялікі арган ў Каталоніі, які адначасова з'яўляецца адным з самых вялікіх у Еўропе. Пабудаваны ў 2010-м годзе, ён мае 4 з паловай тысячы труб і 63 рэгістры. У начным эфіры Першага Нацыянальнага прагучыць канцэрт адкрыццё фестывалю арганнай музыкі 2014-га года, а на аргане выступіць брытанскі арганіст Джон Скот – музычны дырэктар сабору святога Паўла у Лондане. Пачатак трансляцый у 2:00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: