- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- В "Ноктюрнах" прозвучат записи концертов произведений Энрике Гранадоса
- У "Накцюрнах" прагучаць запісы канцэртаў твораў Энрыке Гранадаса
Два канцэрты да 150-годдзя іспанскага кампазітара і піяніста Энрыке Гранадаса прагучаць у начным эфіры 22 і 23 мая ў праграме "Накцюрны". Менавіта з творчасцю Гранадаса звязваюць адраджэнне іспанскай музыкі. Найбольш важная частка яго спадчыны – цыкл для фартэпіяна і аднайменная опера "Гаэскі", натхнёныя творчасцю Франсіска Гоі, а таксама "Іспанскія танцы".
На хвалях Першага нацыянальнага канала прагучаць трансляцыі канцэртаў з Барселонскага Палаца музыкі (запіс 29.04.2016), а таксама канцэрт-адкрыццё года Гранадаса, запісаны на пачатку 2016-га года ў Канцэртнай зале імя Э.Гранадаса у іспанскай Льейдзе (28.01.2016).
Пачатак трансляцый у 02:05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: