У праграме "Радыёсерыял" 17-30 чэрвеня ў выкананні артысткі Галіны Кухальскай прагучаць апавяданні Алеся Савіцкага “Белы гарлачык”, “Зялёнае поле” і “Мітуліца”.
Алесь Савіцкі вядомы як пісьменнік-франтавік, партызан. Тэме вайны прысвечана апавяданне “Зялёнае поле”. Навелы “Белы гарлачык” і “Мітуліца” – філасофскія творы, дзе героі шукаюць адказы на спрадвечныя пытанні жыцця. У цэнтры кожнага з іх - лёс чалавека, яго праца, змаганне за сапраўднае вялікае чалавечае шчасце.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40.