Падзяліцца:
18 студзеня 2016

Стаўленне да чытання раней было, падаецца, больш узнеслым, рамантычным. Магчыма, гэта   звязана з тым, што некаторыя кнігі нельга было знайсці у свабодным доступе. А таму чыталі нават  пад коўдрай з ліхтаром.

Цяпер у нас іншыя праблемы. Засталося, бадай, толькі імкненне берагчы вочы, але ужо седзячы за камп’ютарам. Бібліятэкары, дарэчы, не гавораць, што сення чытач не цікавіцца кнігай, але дакладна шмат мы прачытваем менавіта дзякуючы гаджэтам, без якіх сёння не ўяўляем сучаснага жыцця. Яны нам многа далі, лёгка  злучылі кантыненты і краіны, і цяпер можна гадзінамі гаварыць са  сваімі роднымі і сябрамі з самых розных гарадоў, прасядзяць з імі у скайпе ці вайберы хоць усю ноч,   але сучасныя  смартфоны і планшэты нас і раз’ядноўваюць. Мы прыходзім у госці, сядзім у кафэ і замест непасрэдных звычайных зносін абавязкова дастаем тэлефон і правяраем пошту, фэйсбук, аднакласнікі, ватсап. Тое адбываецца і ў звычайнай  сярэднестатыстычнай сям’і увечары, калі усе збіраюцца дома.

А выдатна было б нам з вамі крыху пачытаць – і для сябе, і для дзяцей. І узяць пры гэтым прыгожую друкаваную кнігу! Менавіта такая мэта была ў арганізатараў рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”. У рамках акцыі праходзіць шмат цікавых сустрэч з пісьменнікамі, паэтамі, кіраўнікамі дзіцячых калектываў, бібліятэк і тэатраў, якія таксама актыўна ўключаны ў гэту акцыю.

Яе падтрымліваюць знакамітыя беларускія аўтары, якія пішуць для дзяцей.

Сярод іх госць праграмы "Сямейнае радыё" (19 студзеня, 11:10, 17:10) – пісьменнік Віктар Шніп, які стварае творы для дарослых і дзяцей, а за адзін з іх “Страла кахання, любові крыж”  стаў лаўрэтам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі у галіне “Мастацкай літаратуры”. Акрамя таго,  сёння Віктар Шніп у курсе сучасных літаратурных тэндэнцый і можна расказаць, што прапануюць беларускія аўтары для сямейнага чытання – ён з’яўляецца галоўным рэдактар вядучага выдавецтва нашай краіны – “Мастацкая літаратура”. 

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: