- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- В "Радиосериале" прозвучат рассказы Алексея Карпюка
- У "Радыёсерыяле" прагучаць апавяданні Аляксея Карпюка
З 22 па 31 сакавіка ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артысткі Галіны Кухальскай прагучаць апавяданні Аляксея Карпюка “Афіцыянтка”, “Незвычайная нявеста”, “Гома сапіенс”.
Аляксей Карпюк – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі імя Івана Мележа за кнігу “Сучасны канфлікт”, аўтар аповесцей “Пушчанская адысея”, “Данута”, “Дзве сасны”, рамана “Карані”. Яго апавяданні псіхалагічныя, з адметнай філасофіяй, вялікай назіральнасцю да жыцця і людзей, уздымаюць надзённыя пытанні, для вырашэння якіх кожны з герояў выбірае свой шлях.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: