Падзяліцца:
20 ліпеня 2015
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 20 па 31 ліпеня ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна прагучаць апавяданні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алеся Жука “Асеннія халады”, “Сок манга”, “Сонечны снег”, “Сінія незямныя агні”, “Пінцэт”, “Душа над чыстым полем”. 

“Гэта зрэз жыцця, такога, якое ёсць у сапраўднасці, ці такога, якое можа быць. Тут галоўнае – праўда пра чалавека, пра яго душэўны стан, перажыванні. Пра ўсё гэта – словам, на ўсю шырыню і глыбіню, але так, што застаецца прастора для прадумвання і дадумвання”, - так падзяліўся сваімі развагамі пра творчасць Алеся Жука пісьменнік Анатоль Кудравец. 

Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: