Падзяліцца:
1 сакавіка 2016
З 1 па 18 сакавіка ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова прагучаць апавяданні славутага англійскага пісьменніка, майстра дэтэктыўнага жанру Артура Конан Дойла “Скандал у Багеміі” і “Лясныя Букі”. Галоўныя героі Шэрлак Холмс і доктар Ватсан – многім вядомыя і любімыя - будуць расследаваць загадкавыя здарэнні і знаходзіць выхад у няпростых сітуацыях. 
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: