Падзяліцца:
15 снежня 2015
З 15 па 30 снежня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова прагучаць апавяданні Івана Чыгрынава “На пыльнай дарозе”, “Дзівак з Ганчарнай вуліцы” і “Шчаслівае месца”. Аўтар вядомы сваёй трылогіяй раманаў “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужыя”. Яго апавяданні  - пра няпростасць чалавечых  лёсаў, якія суправаджаюць выпрабаванні і боль. Аб’ядноўвае герояў твораў тое, што яны не скараюцца, не страчваюць у сваім сэрцы чалавечнасць, змагаюцца за праўду, і, відаць, таму знаходзяць сваё шчасце.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23.40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: