19-30 красавіка ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна прагучаць лірычныя апавяданні Івана Шамякіна “За жыццё”, “Першае спатканне”, “Вясновымі днямі”.
Іван Шамякін - народны пісьменнік Беларусі, аўтар знакамітай пенталогіі “Трывожнае шчасце”, раманаў “Вазьму твой боль”, “Снежныя зімы", “Атланты і карыятыды”, “Глыбокая плынь” і іншых, многія з якіх экранізаваны. Ён шмат пісаў пра Вялікую Айчынную вайну і пасляваенны час, чарнобыльскую трагедыю. Але ёсць у яго творы лірычныя, рамантычныя, бо пісьменнік добра разумеў, што людзі заўсёды імкнуцца да міру і шчасця. Такія апавяданні “За жыццё”, “Першае спатканне”, “Вясновымі днямі”, якія вяртаюць пісьменніка ў часы яго маладосці.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40.