Падзяліцца:
21 студзеня 2016
З 21 па 29 студзеня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Леаніда Улашчанкі прагучаць лірычныя апавяданні Івана Стадольніка “Плюшавы мішка” і “Максімаў сад”. Героі апавяданняў - людзі з няпростымі лёсамі, яны шукаюць і знаходзяць сваё шчасце, але ніколі не ідуць насуперак сумленню і праўдзе.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: