- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- В "Радиосериале" прозвучат рассказы Леонида Левановича
- У "Радыёсерыяле" прагучаць апавяданні Леаніда Левановіча
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Леаніда Улашчанкі прагучаць апавяданні Леаніда Левановіча “Дождж на Дабравесце”, “Футбол з пацалункамі”, “Кругі гало”, “Рэферы”.
Героі апавяданняў імкнуцца знайсці сваё месца ў жыцці, прынесці карысць сваёй працай, сваімі думкамі. Нечаканыя сустрэчы праз гады, каханне, роздум над перажытым, барацьба з абставінамі лёсу, перамога над самім сабой і радасць адноўленага шчасця жыць і радавацца жыццю – вось некаторыя тэмы твораў Леаніда Левановіча.
Слухайце ў праграме “Радыёсерыял” з 15 па 30 верасня па буднях у 23:40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: