З 18 па 31 мая ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Леаніда Улашчанкі прагучаць апавяданні рускага пісьменніка Уладзіміра Салаухіна “Спатканне ў Вазняках”, “Серафіма” і “Мёд на хлебе” з яго кнігі прозы “Пад адным дахам”. Радзіма, яе мінулае і сучаснасць, родная прырода і роздум над жыццём простага вяскоўца – вось тэмы, якія вызначылі творчасць гэтага пісьменніка. Яго апавяданні прасякнуты трапяткім адчуваннем паэзіі сваёй зямлі, любоўю да людзей.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40.