- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- В "Радиосериале" прозвучит повесть Лидии Арабей "Костюмерша"
- У "Радыёсерыяле" прагучыць аповесць Лідзіі Арабей “Касцюмерка”
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артысткі Таццяны Баўкалавай прагучыць аповесць Лідзіі Арабей “Касцюмерка”. Проза Лідзіі Арабей - рамантычная і светлая. Гэта кнігі аповесцей і апавяданняў “Мне трэба ехаць”, “Пошукі кахання”, “Паласа дажджу”, “Мера часу”, “Экзамен” і іншыя. Напісала мастацка-дакументальную кнігу пра славутую беларускую паэтэсу Алаізу Пашкевіч (Цётку), выступала як перакладчык. Аповесць “Касцюмерка” – гісторыя кахання і вернасці, якую пражывае галоўная гераіня.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40. Слухайце аповесць “Касцюмерка” з 1 па 18 снежня.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: