Падзяліцца:
2 лістапада 2015
З 2 па 13 кастрычніка ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артысткі Галіны Кухальскай прагучыць аповесць Максіма Гарэцкага “Роднае карэнне”
Максім Гарэцкі  - адзін з класікаў беларускай літаратуры, аўтар рамана “Камароўская хроніка”, кнігі дакументальна-мастацкіх нататак “На імперыялістычнай вайне”, аповесцей і апавяданняў. Яго твор “Роднае карэнне” вяртае нас у пачатак ХХ стагоддзя, да спасціжэння беларускіх народных традыцый, іх важнасці для пакаленняў. Гэта разумее і галоўны герой Архіп Лінкевіч, які прыязджае з горада ў вёску і адкрывае для сябе новыя глыбіні сялянскай філасофіі.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23:40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: