- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- В "Радиосериале" прозвучит повесть Василя Быкова "Журавлиный крик"
- У "Радыёсерыяле" прагучыць аповесць Васіля Быкава "Жураўліны крык"
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна прагучыць аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Жураўліны крык”. Яна ўпершыню пабачыла свет у 1959 годзе, аднак па сённяшні дзень застаецца падручнікам мужнасці і гераізму. Шэсць чырвонаармейцаў, якія воляю лёсу апынуліся ў старожцы на чыгуначным пераездзе, за некалькі дзён зведалі ўвесь жах і боль вайны, калі супрацьстаялі ворагам. Ім вельмі хацелася выжыць, але яны ведалі, што толькі цаною ўласнага жыцця могуць затрымаць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Праграма “Радыёсерыл” выходзіць па буднях у 23.40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: