- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- В "Радиосериале" прозвучит повесть Виктора Карамазова "Очарованная душа"
- У "Радыёсерыяле" прагучыць аповесць Віктара Карамазава "Зачараваная душа"
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артыста Алега Вінярскага прагучыць аповесць Віктара Карамазава “Зачараваная душа”.
Віктар Карамазаў – вядомы беларускі пісьменнік, аўтар кніг “Пушча”, “Крыж на зямлі і поўня ў небе”, “З вясною ў адным вагоне” і іншых. Ён распачаў серыю твораў пра вялікіх мастакоў беларускай зямлі.
У аповесці “Зачараваная душа” пісьменнік расказвае пра Вітольда Бялыніцкага-Бірулю, які нарадзіўся на Магілёўшчыне. Што натхняла мастака, як прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, хто стаў яму добрым настаўнікам па жыцці і ў творчасці? Тонка і па-мастацку адметна Віктар Карамазаў апавядае пра цікавыя моманты жыццёвай і творчай біяграфіі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23.40. Слухайце аповесць “Зачараваная душа” з 3 па 7 жніўня.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: