- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- В "Радиосериале" прозвучит повесть Владимира Короткевича "Паром на бурной реке"
- У "Радыёсерыяле" прагучыць аповесць Уладзіміра Караткевіча "Паром на бурнай рацэ"
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артыста Алега Вінярскага прагучыць апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Паром на бурнай рацэ” да 85-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай гісторыка-дэтэктыўнай прозы. Варта ўспомніць яго раман “Чорны замак Альшанскі”, аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”.
“Паром на бурнай рацэ” пасля стаў уступам да рамана “Нельга забыць”. Гэта шчымлівая гісторыя, напоўненая рамантызмам і чалавечым подзвігам у імя сваёй Айчыны.
“Паром на бурнай рацэ” - у праграме “Радыёсерыял” з 16 па 30 лістапада (па буднях у 23:40).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: