Падзяліцца:
27 мая 2015
У эфіры Перашага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў праграме “Радыёсерыял” прагучыць аповесць беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага “Споведзь сына”. Аўтар па-мастацку пераканаўча сцвярджае, што трэба спачатку палюбіць тых, хто падарыў нам жыццё, адкрыў свет хараства. І тады стане ясным, хто мы, чаму прыйшлі на гэтую зямлю, якія ў нас ёсць традыцыі і вечныя каштоўнасці. Таму што калі ў чалавека ёсць разуменне неадрыўнасці ад сваіх каранёў, спадчыны, бацькоў, тады прыходзіць трывалае адчуванне сябе сынамі і дочкамі сваёй Радзімы, важнымі для яе, як і яна, – для нас. 

Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў.

Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23.40. 
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: