30 верасня – 1 кастрычніка пройдуць міжнародныя дні назіранняў за птушкамі, і гэтай парой невыпадкова праводзіцца спецыяльная акцыя. Зараз у птушак – перыяд асенняй міграцыі, таму і ўбачыць можна больш розных відаў і атрымаць поўны зрэз восеньскай міграцыі для ўсёй краіны.
Куды і па якіх маршрутах накіроўваюцца птушкі з Беларусі і праз яе на зімоўку, даведалася вядучая праграмы Алена Вахрамеева ў спецыяліста па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Сямёна Левага.