Падзяліцца:
29 чэрвеня 2015
Да 71-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у “Тэатры Беларускага радыё” з 29 чэрвеня па 5 ліпеня -- “Тыдзень памяці”.

29 і 30 чэрвеня, 1 і 2 ліпеня  слухайце радыёспектакль у чатырох частках “Мінскі напрамак” паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Гэты вядомы твор класіка беларускай літаратуры прысвечаны падзеям вызвалення Беларусі ў 1944-м годзе.  Аўтары інсцэніроўкі для радыё Соф’я Гурыч і Анатоль Залеўскі, рэжысёр-пастаноўшчык Соф’я Гурыч.  У галоўных ролях: народныя артысты СССР Мікалай Яроменка і Леанід Рахленка, народныя артысты Беларусі Валянцін Белахвосцік, Юрый Сідараў, Павел Дубашынскі,  Вольга Клебановіч, Віктар Лебедзеў, Генадзь Гарбук,  Міхаіл Пятроў. Ад аўтара – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган. Год запісу – 1976.

3, 4 і 5 ліпеня -- новая пастановачная работа Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё – радыёспектакль у трох частках “…І няма шляху чужога” паводле аднайменнай аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Уладзіміра Саламахі. Аўтары інсцэніроўкі для радыё – Уладзімір Саламаха і Галіна Шаблінская. Рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі, гукарэжысёр Валерый Бяляеў. У галоўных ролях: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Сяргей Журавель, Арнольд Памазан, Мікалай Кірычэнка, Марыя Захарэвіч, артысты Андрэй Кавальчук, Віктар Молчан, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава, Леанід Улашчанка, Уладзімір Мішчанчук. Год запісу – 2015. 

Пачатак эфіру ў 22:10. 3 ліпеня – у 21.00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: