19 снежня ў гасцях "Траекторыі гуку" - спявачка-бард Таццяна Беланогая. У выкананні адной з найбольш яркіх прадстаўніц сучаснай аўтарскай песні Беларусі з Вялікай студыі Дома радыё ў жывым выкананні прагучыць праграма на вершы выбітных беларускіх паэтаў.
Пачатак - у 21:00.