У Доме прэсы адбылася прэзентацыя праекта «Мастацкая кніга Андрэя Караля «Румянец Анемона, альбо Вечнасць у раскрытай далоні».
Кніга пабачыла свет у выдавецкім доме «Звязда». У ёй расказваецца пра малавядомы гістарычны перыяд – эпоху элінізму. Гэта час, калі толькі з’явілася хрысціянства. Асаблівасць рамана – спалучэнне рэалістычнага адлюстравання гістарычных падзей з глыбокім філасофскім, псіхалагічным і культуралагічным аналізам прадстаўнікоў той эпохі.
Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 21 красавіка ў 1-30 і 11-45.