Падзяліцца:
«Вердыкт. Да перапісу насельніцтва падрыхтаваліся!» Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
27 Жніўня 2019
«Вердыкт. Да перапісу насельніцтва падрыхтаваліся!» Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё) Хто пра ўсё ведае ў нашым жыцці, дык гэта прадстаўнікі статыстыкі - іх дасціпны інтарэс закранае ўсе грамадскія сферы, а роля статыстыкі з кожным годам узрастае. Асаблівая запатрабаванасць людзей гэтай прафесіі падчас перапісаў. У Беларусі з 4 па 30 кастрычніка будзе праходзіць перапіс насельніцтва. Днямі работнікі статыстыкі адзначылі сваё прафесійнае свята. Гэта і ёсць нагода пагаварыць пра ролю статыстыкі ў жыцці грамадства. З папярэдняга перапісу насельніцтва прайшло 10 гадоў. Яго вынікі ахоплівалі 9 параметраў стану насельніцтва Рэспублікі Беларусь: колькасць i тэрытарыяльнае размяшчэнне; дэмаграфічныя характарыстыкі; адукацыйны ўзровень; сацыяльна-эканамічныя характарыстыкі; нацыянальны склад, грамадзянства; міграцыйныя характарыстыкі насельніцтва; характарыстыкі хатніх гаспадарак; жыллёвыя ўмовы; насельніцтва, якое часова жыве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пераемнасць паміж папярэднім і мяркуемым перапісам захоўваецца. Тым не менш ёсць і адрозненні. Выдаткі на сёлетнюю перапісную кампанію з дзяржаўнага бюджэту ў параўнанні з перапісам 2009 года паменшыліся. Актыўнае прыцягненне спонсарскай і міжнароднай дапамогі для падрыхтоўкі і правядзення перапісу насельніцтва Беларусі ў 2019 годзе дазволіла скараціць долю ўдзелу рэспубліканскага бюджэту прыкладна да 35%. Сярод спонсараў па набыцці планшэтаў Парк высокіх тэхналогій, Беларуская калійная кампанія, "Галантэя", "Белфармацыя", "Еўрагандаль". Тэхнічная ўзброенасць дазволіць скараціць час апытання рэспандэнта з 15 хвілін да 5. Пасля перапісу планшэты будуць перададзены ў школы і ва ўстановы аховы здароўя. Акрамя таго, Белстат рэалізуе праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва. Гранд Сусветнага банка складае $1,9 млн. Атрымана метадалагічная дапамога па правядзенні абследавання пасля перапісу і ацэнкі якасці перапісу. На гэтыя ж грошы распрацавана праграмнае забеспячэнне для правядзення інтэрнэт-апытання, закуплена частка планшэтаў і апаратных праграмных комплексаў. Распрацаваны дызайн рэкламнай прадукцыі, падрыхтаваны навучальныя і рэкламныя ролікі, адбыліся навучальныя семінары для перапісчыкаў. Будуць таксама аплачаны паслугі тэхнічнага характару для правядзення інтэрнэт-перапісу. Адрозненне цяперашняй кампаніі – магчымасць грамадзянам самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках. Яшчэ адзін спосаб – у сябе дома – падчас вуснага апытання перапісчыка. З пачаткам перапісу запрацуе спецыяльны сайт, на якім жадаючыя змогуць самастойна запоўніць анкету. І тады да іх не наведаюцца перапісчыкі. Промасайт па адрасах www.перепись.бел або www.census.by ўжо працуе. Там размешчана інфармацыя аб мінулых перапісах і адлік часу да маючага адбыцца. Сам сайт запрацуе ў поўнач 4 кастрычніка. Перапіс праз сайт стаў магчымы дзякуючы выкарыстанню рэсурсу міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі з яе шырокім ахопам патэнцыяльных карыстальнікаў – прыкладна 70% насельніцтва. Простая працэдура самарэгістрацыі ў сістэме праз увядзенне нумароў – ідэнтыфікацыйнага, пашпарта, тэлефона, атрыманне ўнікальнага кода. Ён адкрые перапісны ліст, які ўжо будзе часткова запоўнены. Грамадзянін толькі дапаўняе інфармацыяй, якая адсутнічае, – адукацыя, месца пражывання, колькі людзей з ім жыве і іншае. Праграмны прадукт вельмі просты ў выкарыстанні, дазваляе перапісацца з любой прылады, падключанай да інтэрнэту. Той, хто перапісаўся па інтэрнэце, па заканчэнні запаўнення апытальніка атрымае сертыфікат. Перапіс насельніцтва будзе арганізаваны такім чынам, што ўчасткі будуць працаваць з 4 па 30-е кастрычніка. Інтэрнэт-перапіс пройдзе з 4 па 18-е кастрычніка. Да 21 кастрычніка будзе час для зверкі спісаў. І затым перапісчыкі пойдуць да тых, каго да 18 кастрычніка не перапісалі. Паміж перапісам 2009 года і плануемым сёлета быў яшчэ пробны – у Маладзечанскім раёне. На ім адпрацоўвалася метадалогія перапісу, удакладняліся пытанні, на якія трэба адказаць грамадзянам Беларусі, уводзіліся новыя. Сярод дадатковых такія, што тычацца развіцця сельскай гаспадаркі, неабходныя для ацэнкі валавога прадукту галіны, падрыхтоўкі дзяржпраграм харчовай бяспекі, дапамогі насельніцтва ў развіцці гэтага сектара эканомікі. Новыя пытанні звязаны з дадатковым навучаннем – праз усё жыццё. Будуць зададзены ў новым кантэксце пытанні міграцыі. Жанчын фертыльнага ўзросту папросяць адказаць пра планаванне дзяцей. Атрыманая падчас перапісу інфармацыя будзе абаронена. Для гэтага прыняты ўсе неабходныя меры. Даныя, якія перанакіроўваюцца па інтэрнэце, будуць шыфравацца і паступаць на закрыты сервер Белстата. Усе яны перш за ўсё будуць ананімныя – кожнаму чалавеку будзе прысвоены нумар, а імя па бацьку і адрас выключаны. Права апрацоўваць інфармацыю дадзена толькі некалькім чалавекам, для іх работы выдзелены асобны пакой, куды, акрамя іх, ніхто не можа ўвайсці. Насельніцтва Беларусі падлічваюць раз у дзесяць гадоў. Кожны перапіс з’яўляюцца новыя пытанні. Задача гэтай маштабнай кампаніі – падлічыць усіх і ўсіх пачуць, каб правільна спрагназаваць наш заўтрашні дзень.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: