- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Вердыкт. Права на працу. Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
- Вердыкт. Права на працу. Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
Працоўныя правы грамадзян – з самых важных. З розных крыніц фарміруюцца даходы беларусаў. У структуры грашовых даходаў асноўнае месца займае аплата працы – 65 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – амаль дзясятая частка, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) - пятая частка. Іншыя даходы, у тым ліку даходы ад уласнасці – каля 5 %. А значыць праца – асноўная крыніца даходаў насельніцтва.
Меры па спрашчэнні вядзення бізнесу, што прымаюцца ў краіне, будуць зведзены ў адзіным нарматыўным акце, які з'явіцца ўжо ў канцы першага квартала. Дакумент закліканы спрасціць, як пачатак бізнесу, так і яго вядзенне. І тады прыватны бізнес зможа яшчэ больш паўплываць на працаўладкаванне грамадзян. Такімі думкамі падзяліўся нядаўна намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Сяргей Навіцкі...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: