Падзяліцца:
«Вердыкт. Саюзная інтэграцыя: новыя рэаліі». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
26 чэрвеня 2018
«Вердыкт. Саюзная інтэграцыя: новыя рэаліі». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё) Праект Саюзнай дзяржавы з’яўляецца ўстойлівай платформай для ўмацавання беларуска-расійскіх адносін. Галоўная мэта застаецца нязменнай – паскарэнне тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх дзяржаў і паляпшэнне жыцця нашых народаў. Узгодненыя дзеянні ў галіне знешняй палітыкі, далейшае развіццё інтэграцыйнага аб’яднання на 2018-2022 гады, бягучая дзейнасць яго, знешняя палітыка, захаванне абароназдольнасці і бяспекі Саюзнай дзяржавы. Беларуска-расійскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні з пункту гледжання ўсіх магчымых напрамкаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння: палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры. Расія – асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Па леташніх выніках тавараабарот склаў $ 32,4 млрд і ў параўнанні з 2016 годам павялічыўся на 23,5%. Дынамічны рух пазначаны і ў выніках за студзень-красавік 2018 года : рост на 18,5%. Безумоўна, ёсць спрэчныя пытанні ў адносінах. Кіраўнікі нашых дзяржаў пацвердзілі імкненне знаходзіць кампрамісы ў іх вырашэнні і важнасць ліквідацыі ўзаемных бар’ераў і выключэнняў, а таксама стварэння роўнага канкурэнтнага асяроддзя для далейшага развіцця гандлёвых адносін. Гэта робіцца праз ліквідацыю абмежаванняў на шляху свабоднага перамяшчэння тавараў, капіталу і працоўнай сілы, гарманізацыі нарматыўна-прававой базы, правядзенне ўзгодненай макраэканамічнай, грашова-крэдытнай, валютнай, падатковай палітыкі. Адным з важнейшых напрамкаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва была і застаецца энергетыка. Вялікія перспектывы далейшага супрацоўніцтва з Беларуссю ёсць у гэтай сферы. Расійскі бок удзельнічае ў праграме мадэрнізацыі газатранспартнай сістэмы Беларусі, у будаўніцтве БелАЭС. У канцы наступнага года адбудзецца запуск першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі, а ў 2020-м – другога. Наладжваецца каардынацыя дзеянняў пры фарміраванні падыходаў да супрацоўніцтва з міжнароднымі інстытутамі ў пытаннях будаўніцтва і захавання бяспекі Беларускай і Балтыйскай атамных электрастанцый. Актывізуецца кааперацыя ў прамысловай сферы, пашыраецца выпуск навукаёмістай прадукцыі і фінансаванне расійскім бокам высокатэхналагічных праектаў. Новы імпульс атрымала палітыка ўзгодненых дзеянняў на знешнім напрамку работыпалітыкі дзяржаў-удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Важны акцэнт у гэтай сферы – пацвярджэнне гатоўнасці расійскага боку садзейнічаць Беларусі ў працэсе яе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. У ліку безумоўных прыярытэтаў знешняй палітыкі дзвюх краін – намер пашыраць прапановы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя ў двухбаковым гандлі, вызначэнні кропак росту па канкрэтных эканамічных напрамках, умацаванні вытворчых сувязей, прыняцці мер па арыентацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі на максімальную ліквідацыю практыкі неабгрунтаванага прымянення аднабаковых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Акрамя таго, Беларусь і Расія маюць намер павышаць практычную аддачу ад дзейнасці СНД, садзейнічаць раскрыццю патэнцыялу эканамічнага супрацоўніцтва краін Садружнасці. Такія ідэі, праекты і прапановы знайшлі адлюстраванне ў выніковым дакуменце “Прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады. Пра сур’ёзнасць намеру Беларусі і Расіі рэалізаваць іх сведчаць практычныя крокі рэалізацыі запланаванага. Толькі так, праз задзейнічанне ўсяго патэнцыялу Саюзнай дзяржавы можна дабіцца ўстойлівага развіцця краін, павышэння ўзроўню дабрабыту нашых народаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: