Падзяліцца:
Вердыкт. Як разняволіць бізнес? Радыёблог Леаніда Новікава.
18 Красавіка 2017
Вердыкт. Як разняволіць бізнес? Радыёблог Леаніда Новікава. Чарговы раз звярнуцца да тэмы разняволення бізнесу ў Беларусі мяне вымусілі два факты: водгук у інтэрнэце на адзін з маіх папярэдніх “Вердыктаў” Андрэя Новікава з Далёкага Усходу ( нас і там слухаюць і чытаюць). І, па-другое, апублікаваны на інтэрнэт-партале “Prаvo.by” праект Дэкрэта “Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да бізнесу”, а таксама спадарожных законаў. Актыўнасць грамадзян пры іх абмеркаванні пераконвае: ідэя дзяржавы па разняволенні бізнесу вельмі запатрабаваная грамадствам. Адзін з водгукаў гучыць так: “Рэальна рэвалюцыйны для бізнесу дэкрэт!” У іншым – падзяка ўсім, хто працаваў над гэтым дакументам. Так, сярод водгукаў на мой радыёблог былі сумненні, што ў Беларусі магчымы меры, якія вызваляць ініцыятыву і прадпрымальнасць і дадуць людзям актыўным самарэалізавацца. І вось заяўка на такія меры. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання адкрытага акцыянернага таварыства “Рэчыцадрэў” абвясціў прыняцце рэвалюцыйных рашэнняў па разняволенні бізнесу, якія адкрыюць новую старонку ў гісторыі беларускага прадпрымальніцтва. Прынцыповая пазіцыя нашай дзяржавы: па ўсіх найважнейшых для грамадства пытаннях раіцца з народам. Не стала выключэннем і ўдасканаленне дзелавой сферы. У Беларусі пачалося публічнае абмеркаванне дакументаў, накіраваных на стымуляванне дзелавой ініцыятывы. Кожны жадаючы можа ўнесці свае прапановы на форуме “Prаvo.by”. У кантэксце разняволення бізнесу можна разглядаць і праект указа “Аб некаторых мерах па стварэнні ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва”. Ён закліканы стымуляваць дзелавую ініцыятыву ў малых гарадах і ў вёсцы. Па прапанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю для індывідуальных прадпрымальнікаў і мікраарганізацый, якія працуюць у гандлі, бытавым абслугоўванні і грамадскім харчаванні ў гарадах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек, ствараюцца ўмовы, падобныя тым, што ўстаноўлены для аграэкатурызму. А ў развіцці гэтай сферы за дзесяцігоддзе зроблены сапраўдны прарыў. Колькасць такіх сядзіб узрасла ў дзясяткі разоў – з 30 да 2,5 тысяч, што сведчыць: людзі хочуць і ўмеюць працаваць. І могуць прыносіць карысць краіне і сваім блізкім. У малых гарадах праект указа прадугледжвае ўвядзенне спецыяльнага падатковага рэжыму – адна базавая велічыня ў год на кожны аб'ект. Сярод іншых ільгот – лібералізацыя выкарыстання памяшканняў, магчымасць куплі нерухомай маёмасці без аўкцыёну па рыначным кошце. Плануецца распрацаваць спецыяльныя санітарныя нормы, правілы пажарнай бяспекі. Гэта не толькі прастымулюе стварэнне працоўных месцаў, але і дасць магчымасць людзям паверыць у сябе і адкрыць сваю справу. Праект указа закліканы разняволіць ініцыятыву на месцах. Грамадскаму абмеркаванню папярэднічала маштабная работа па аптымізацыі кантрольнай і нагляднай дзейнасці, па выключэнні залішніх патрабаванняў да бізнесу. Прааналізаваны матэрыялы судовай, пракурорскай і адвакацкай практыкі, улічаны вынікі зносін з прадстаўнікамі бізнесу, дырэктарамі і іншымі работнікамі прадпрыемстваў. Аналізаваліся прапановы нашых суграмадзян. Супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, падпарадкаваных ёй цэнтраў і Мінюста пабывалі больш чым на 100 прадпрыемствах ва ўсіх рэгіёнах. Аналізаваліся звароты грамадзян і бізнес-саюзаў у органы ўлады, матэрыялы ў СМІ. Вывучаўся вопыт іншых краін. Бізнес-супольнасць прадставіла 86 прапаноў па разняволенні прадпрымальніцтва ў Нацыянальнай платформе бізнесу-2017. Яны абмеркаваны на Асамблеі дзелавых колаў пры ўдзеле не толькі прадпрымальнікаў, але і прадстаўнікоў Мінэканомікі. Прапанавана ліквідацыя няроўных умоў гаспадарання ў прыватным бізнесе і дзяржпрадпрыемстваў, зніжэнне падатковай нагрузкі для бізнесу, аптымізацыі яе, даступнасць адміністравання падаткаў. Вынікі гэтай карпатлівай працы знайшлі адлюстраванне ў праектах дакументаў па разняволенні бізнесу, якія абмяркоўваюцца грамадскасцю зараз. Галоўны з іх – Дэкрэт “Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да бізнесу”. З яго прыняццем пасля грамадскага абмеркавання будзе мінімізавана ўмяшанне дзяржавы ў дзейнасць суб'ектаў гаспадарання, адначасова будуць узмоцнены, як механізм самарэгулявання бізнесу, так і яго адказнасць за бяспечную працу. Гэта агульны накірунак ўдасканалення грамадскіх адносін у гэтай сферы. Будзе максімальна скарочана дзяржаўная апека пры істотным росце адказнасці самога бізнесу. А гэта ўжо выхад на прынцыпова новы ўзровень дзелавой культуры. Складнікі культуры ўсім нам яшчэ трэба будзе выпрацаваць разам. Абмеркаванне дэкрэта і спадарожных законаў – першы крок да гэтай культуры За месяц кожны зможа паўдзельнічаць ва ўдасканаленні такіх надзённых заканадаўчых актаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: