- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Весенний день – год кормит! — «Своя земля», 24.03.2018
- Веснавы дзень – год корміць! – «Свая зямля», 24.03.2018

Вясна сягоння дастаткова няроўная – на поўдні хлебаробы пачалі падкормку шматгадовых культур, а на поўначы маразы стрымліваюць палявыя работы. Адпаведна прагнозаў вучоных, кліматычная розніца ў некалькі тыдняў захаваецца ў рэгіёнах і далей.
Улічваць аб'ектыўныя асаблівасці імкнуцца хлебаробы Лідскага раёна. Яны ўжо падкармілі сенажаці і пашы. У першага намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Клімука аптымістычныя планы на азімыя збожжавыя.
На прыбаўку кармавых культур разлічваюць у адкрытым акцыянерным таварыстве «Парахонскае» Пінскага раёна. Ці будзе новы сезон ураджайным? Колькі гадзін складае працоўны дзень механізатара? Якую зарплату атрымаюць удзельнікі пасяўной-2018?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» 24 сакавіка ў 6-20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: