Віцебская бройлерная птушкафабрыка стала лаурэатам рэспубліканскага конкурсу «Сто крокаў экспарту». Гібкі маркетынг і прагматычны менеджмент станоўча паўплывалі на актыўнасць продажаў, утрая вырас попыт у Кітаі, павялічыўся аб'ём заказаў ад партнёраў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Прадпрыемствам прынята перспектыўная стратэгія павышэння эфектыўнасці экспарту. Комплексная праграма прадугледжвае частку прыбытку накіраваць на далейшае абнаўленне вытворчых падраздзяленняў, што дазволіць ужо сёлета на палову павялічыць выпуск прадукцыі з мяса птушкі. Больш за тое, спецыялісты прынялі калектыўнае рашэнне па выпуску навінак для здароўя!
Якая формула канкурэнтаздольнасці забяспечыць стабільны прыбытак? Чаму работнікі прадпрыемства – ад жывёлаводаў да кіраўніка – з радасцю кожны дзень прыходзяць на работу?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 25 студзеня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

