Каб беспрацоўнаму стаць індывідуальным прадпрымальнікам, на вёсцы неабходна звярнуцца ў мясцовы райвыканкам. Абавязкова паставяць на ўлік, затым прымуць заяву на адкрыццё ўласнай справы.
Далей будуць курсы падрыхтоўкі, на якіх выкладчыкі акажуць дапамогу ў напісанні бізнес-праекта. Наступны этап – абарона на пасяджэнні спецыяльнай камісіі райвыканкама. Пасля прыняцца станоўчага калектыўнага рашэння выдаецца субсідыя. Раённым упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне кантралюецца мэтавае выкарыстанне дзяржаўных грошай.
Які від дзейнасці сёння прыносіць прыбытак прадпрымальнікам? За якім сельскім бізнесам будучыня?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 8 лютага ў 6-20 (паўтор у 23-00).