- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Viva la Belarus! – «Нескучный перерыв», 5.12.2016 (видео)
- Viva la Belarus! - «Нясумны перапынак», 5.12.2016 (відэа)

У студыі праграмы – дуэт выканаўцаў лацінаамерыканскай музыкі кубінскага паходжання Барбара Граве дэ Перальта і Эдуарда Ферэр Санчас – у суправаджэнні мастацкага кіраўніка шоў-балета «Феерыя» Аляксея Кісялёва. Папулярныя артысты расказалі пра сваю любоў да Беларусі, у якой жывуць ужо некалькі гадоў, да нашых людзей, якім з задавальненнем дораць сваё мастацтва, да нашай зямлі, на якой яны сваімі рукамі вырошчваюць звыклую нам гародніну.
Акрамя запальных румбы, самбы, сальсы і ча-ча-ча, Барбара і Эдуарда маюць у канцэртным рэпертуары вядомыя беларускія песні. У гэтым пераканаліся радыёслухачы і вядучыя Яна Хадоска і Андрэй Сініца ў прамым эфіры!
https://www.youtube.com/watch?v=w06UEWlozAY&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: