Падзяліцца:
«Волжскія матанечкі» Вольгі Кавалёвай – «Рэтра», 13.02.2017
13 лютага 2017
«Волжскія матанечкі» Вольгі Кавалёвай – «Рэтра», 13.02.2017 Музычны талент дзяўчынкі, якая нарадзілася ў 1881 годзе ў сялянскай сям’і ў Саратаўскай губерніі, заўважалі і бацькі і аднавяскоўцы. Настаўнік Набокаў дапамог ёй атрымаць пачатковую музычную і вакальную адукацыю, якую потым Вольга удасканаліла на оперных курсах Пранішнікава ў Пецярбургу. Некалькі гадоў Вольга Васільеўна спявала ў растоўскай оперы, аднак вытокі перамаглі і 50-гадовы творчы перыяд дзейнасці з 1912 па 1962 год яна прысвяціла народнай песні. З задавальненнем спявала для простых людзей у гарадскіх дварах і на плошчах, у цэхах заводаў і фабрык, давала канцэрты на франтах, у шпіталях і казармах Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны. У 20-х гадах пазнаёміла з рускай песняй Францыю, Швецыю, Нарвегію і Германію падчас еўрапейскіх гастроляў. Кавалёва не проста спявала, а сама знаходзіла, аднаўляла і аранжыравала песні. Народ умеў і сумаваць і весяліцца, таму і ў рэпертуары Вольгі Васільеўны было шмат вясёлых и гумарных песен, але найперш яна запоўнілася як кантральта-выканаўца працяжных лірычных жаночых спеваў. І шмат гадоў аддала рабоце у якасці салісткі Усесаюзнага радыё, а потым і кансультанта хора рускай песні... Праграма «Рэтра» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – у панядзелак, 13 лютага, у 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: