2 красавіка адкрылася вясновая сесія парламента. Ад недапушчальнасці гераізацыі нацызму да абароны персанальных даных. Больш за 10 законапраектаў разгледзелі на першым пасяджэнні дэпутаты. Асобнае месца — пытанню тэрытарыяльнай цэласнасці і народнага адзінства Беларусі.
Пра важнасць маладзёжнай палітыкі і яднанне беларускага народа. Сваё меркаванне карэспандэнту Беларускага Радыё выказаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, першы сакратар ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Дзмітрый Варанюк.
Маладзёжная палітыка, у тым ліку ў дзейнасці парламентарыяў, вельмі важная. Я лічу, што патрыятычнае выхаванне і маладзёжная палітыка — непарыўна звязаныя з шэрагам законапраектаў і нарматыўных прававых актаў, якія будуць зацвярджацца і прымацца ў Савеце Рэспублікі.
Кожны сенатар сёння выразна разумее свае задачы. Мы з калегамі абмяркоўвалі якія сустрэчы дзе пройдуць, як важна сёння чуць і слухаць моладзь. Самае галоўнае не толькі чуць і слухаць, але і абавязкова дапамагаць у вырашэнні тых ці іншых пытанняў, дапамагаць з рэалізацыяй ініцыятыў.
У яе вельмі шмат ёсць ініцыятыў і ідэй. Самае галоўнае своечасова нам ім падказаць. Мы павінны быць адкрытыя, ісці ў калектывы, працягнуць гэтую працу. Упор на моладзь. Гэта абсалютна карэлюе з усёй працай, што мы ў прынцыпе праводзілі.
Мы цяпер разумеем канкрэтныя арыенціры і ўпэўненыя, што вынікі не прымусяць сябе доўга чакаць.
У моладзі сапраўды шмат ідэй, калі мы аб'яднаем усе гэтыя намаганні ў чарговы раз, у год яднання, то зможам дасягнуць неабходных вынікаў па развіцці нашай краіны і, у тым ліку, па развіцці юрыдычных аспектаў у частцы прыняцця законапраектаў.
Калі быў абвешчаны год народнага адзінства, Прэзідэнт сказаў вельмі мудрыя словы пра тое, што мы вельмі цікавая нацыя, мы зусім розныя. Палітра беларусаў сапраўды вельмі яркая — мы ўсе розныя з рознымі думкамі (быць можа, перакананнямі і эмоцыямі), але мы ўсе павінны быць адзіныя. Адзіныя ў парыве зрабіць нашу краіну яшчэ лепш, адзіныя ў парыве несці адказ за свае словы, ўчынкі і канкрэтныя справы.
Сёння ў рамках Года адзінства вельмі шмат праходзіць самых розных ініцыятыў, якія аб'ядноўваюць моладзь. Мы ўсё роўна робім адну вялікую справу. Кожны павінен у гэтай справе разумець канкрэтныя свае задачы, разумець, што ён робіць і як.
На сустрэчах з калектывамі як сенатар я заўсёды паўтараю адно: калі кожны будзе займацца сваёй справай і рабіць сваю справу добра, тады разам мы зможам прыйсці да сур'ёзных добрых вынікаў. У гэтым ёсць сэнс Года адзінства. Нам трэба працягваць быць адзінымі, аб'ядноўвацца плячом да пляча, працягваць будаваць нашу прыгожую, выдатную Беларусь.