
Расце колькасць гараджан, якія змяняюць гарадскую прапіску на сельскую, і нярэдка яны выбіраюць пасёлак Івянец ў Валожынскім раёне. Прыцягвае сучасная інфраструктура з крамамі, домам культуры, школай і участковай бальніцай, а таксама прырода з вадаёмамі і шырокай паласой змешаных лясоў. Хутка растуць мікрараёны: сучасныя домы грамадзяне будуюць за кошт уласных грашовых сродкаў і банкаўскіх крэдытаў.
Старшыня пасялковага савета Тэрэса Ліпніцкая разам з дэпутатамі лічыць, што ў самыя кароткія тэрміны трэба абавязкова ўзводзіць для маладых сем'яў дзіцячы сад і вырашаць праблему з дарогамі.
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 25 лістапада, у 6-20, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.