- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Вучоныя прагназуюць добры ўраджай бульбы – «Свая зямля», 12.05.2018
- Вучоныя прагназуюць добры ўраджай бульбы – «Свая зямля», 12.05.2018

Атрыманне высокатаварнай бульбы напрамую залежыць ад сорту, а беларускія селекцыянеры сёлета прапануюць даволі шырокі відавы асартымент. Навінкі ахвотна апрабоўваюць на палетках фермеры і спецыялізаваныя гаспадаркі ў Беларусі, Расіі, Грузіі, Казахстане і Узбекістане. Па прадукцыйнасці беларускія сарты не саступаюць замежнай селекцыі. А па затратах і смакавых якасцях маюць шэраг пераваг. Намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і плодаагародніцтве НАН Беларусі Вадзім Маханько ведае, як зменшыць сабекошт і павялічыць прыбытак у такой спецыялізацыі. Падрабязна – у праграме «Свая зямля», 12 мая ў 6-20, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: