Падзяліцца:
Вялікае свята паэзіі прымаў Брэст – «Літаратурны калейдаскоп», 21.05.2019
20 мая 2019
Вялікае свята паэзіі прымаў Брэст – «Літаратурны калейдаскоп», 21.05.2019 У Брэсцкай гарадской бібліятэцы і Брэсцкім грамадска-культурным цэнтры адбыўся VIII Міжнародны фестываль рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь «Сугучча слоў жывых». Сёлета ён прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 1000-годдзю Брэста і 220-годдзю з дня нараджэння класіка рускай літаратуры Аляксандра Пушкіна. Яго арганізатары – Рэспубліканскае аб'яднанне «Рускае грамадства» і Саюз пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Прадстаўніцтва Расійскага супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках фестываля прайшоў Рэспубліканскі літаратурны конкурс маладых паэтаў «Мы народжаны для натхнення». На свяце паэзіі пабывала рэдактар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар. Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 21 мая ў 11-55.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: