«Мы б хацелі, каб глядач убачыў у танцы, у сюжэце, у сэнсавым напаўненні, у касцюмах, сцэнаграфіі – рысы нашага часу» – кажа малады балетмайстар-пастаноўшчык Сяргей Мікель, вучань знакамітага беларускага харэографа – народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева. І сапраўды, галоўная тэма балета – праблема самавызначэння і рэалізацыі чалавека, пошук жыццёвага шляху і сэнсу жыцця.
Сёння Сяргей Мікель будзе госцем праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам. Пачатак сустрэчы – 26 чэрвеня ў 13-20.