Падзяліцца:
Вялікодныя традыцыі Гродзенскага раёна – «Свая зямля», 27.04.2019 (відэаанонс)
26 красавіка 2019
Вялікодныя традыцыі Гродзенскага раёна – «Свая зямля», 27.04.2019 (відэаанонс) Да свята Вялікадня хлебаробы завяршылі сяўбу ранніх яравых, сёлета ў структуры пераважаюць высокаўраджайныя культуры, таму спецыялісты раслінаводства плануюць павялічыць валавыя зборы фуражу і ўласных сакавітых кармоў. Якія культуры забяспечаць выкананне заказу жывёлаводаў і якія тэхналогіі гродзенскіх аграрыяў стануць надзейным гарантам харчовай бяспекі? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа першы намеснік старшыні Гродзенскага райвыканкама Генадзь Аксаміт. У другой частцы аўтар праграмы «Свая зямля» Святлана Башылава запрашае на сустрэчу з юнымі валакайнікамі (па-сучаснаму валачобнікамі) з аграгарадка Жытомля. Госці раскажуць пра вялікодныя традыцыі і галоўныя сімвалы светлага хрысціянскага свята. Усе падрабязнасці – 27 красавіка ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=xsSAwE__Wo0&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: