Падзяліцца:
Вяртанне чароўнага клавесіна – «Беларуская калекцыя», 18.02.2017
17 лютага 2017
Вяртанне чароўнага клавесіна – «Беларуская калекцыя», 18.02.2017 Маштабная прэзентацыя новага клавесіна, які не так даўно з’явіўся ў Белдзяржфілармоніі, адбудзецца 22 лютага. Унікальную праграму падрыхтаваў Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтваў Яўгена Бушкова. На дакладнай копіі інструмента XVIII стагоддзя будзе саліраваць вядомая расійская выканаўца Вольга Мартынава. Адзін з твораў, які прагучыць на музычным вечары, напісаў адзін з самых таленавітых сыноў Баха – Карл Філіп Эмануіл. Не абыдзецца і без прэм'ер – упершыню ў Беларусі прагучыць Сёмая сімфонія для струннага аркестра і клавесіна Мечыслава Вайнберга... Галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага камернага аркестра Яўген Бушкоў – госць праграмы «Беларуская калекцыя». Чароўныя гукі клавесіна можна пачуць на хвалях Беларускага радыё ў суботу, 18 лютага, у 16-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: