Ініцыятыўныя групы пачалі збіраць подпісы за вылучэнне патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Рабіць гэта яны будуць да 21 жніўня. Для таго каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.
Тым часам Цэнтрвыбаркам запусціў інфармацыйны рэсурс. На ім ў рэжыме онлайн можна будзе сачыць за самай актуальнай інфармацыяй пра выбары. Пра тое, як ідзе перадвыбарчая кампанія – старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Вядучы: Дзмітрый Рубашны.