Падзяліцца:
Выдаць зубрам пашпарты! – «Актуальны мікрафон» (аўдыё)
11 снежня 2018
Выдаць зубрам пашпарты! – «Актуальны мікрафон» (аўдыё) Зубр не выпадкова з'яўляецца сапраўдным сімвалам нашай краіны – Беларусь не першы год лідзіруе ў свеце па колькасці гэтых жывёл, якія жывуць у натуральным асяроддзі. У наступным годзе беларускія зубры атрымаюць першыя пашпарты. Задача па нарошчванні іх колькасці, пастаўленая каля 20-ці гадоў таму, выкананая. Але з павелічэннем колькасці зуброў расце і шэраг заканамерных праблем. У чым іх сутнасць і шляхі вырашэння? Начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Мікалай Свідзінскі і навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, эксперт праекта ПРААН-ГЭФ «Вэтландс» Васіль Шакун – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Алены Швайко.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: