
У новым сезоне сялянска-фермерская гаспадарка «Сад» з Лепельскага раёна зрабіла акцэнт на вырошчванне саджанцаў пладова-ягадных культур. Кіраўнік Аляксандр Памалейка і яго сыны ўпершыню аднадушна прынялі рашэнне павялічыць колькасць пасадачнага матэрыялу костачкавых. Нават расіяне прызналі якасць лепельскіх абрыкосаў і персікаў. Узраслі заказы партнёраў з Казахстана, краін Балтыі. У чым сакрэт канкурэнтаздольнасці лепельскіх саджанцаў? Як далей будзе развівацца беларускае садаводства? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 18 мая у 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=pC2wLz7yM8Y&feature=youtu.be