На шматлікіх пляцоўках XXVI Міжнароднай выставы «ПрадЭкспа-2020» беларускія вытворцы прадуктаў харчавання прадэманстравалі свае дасягненні і заключылі сотні кантратаў на наступны год. Асаблівай цікавасцю карысталіся навінкі для здароўя. Іх якасць і карысныя спажывецкія характарыстыкі высока ацанілі аптовыя агенты і прадстаўнікі гандлёвых сетак Еўразійскага эканамічнага саюза. Падчас міжнароднага кангрэсу беларускія прадпрыемствы павялічылі пакеты заказаў.
Якія новыя адрасы экспарту з'явіліся ў нашых вытворцаў? Што з інавацыйных прадуктаў беларускіх вучоных дапаможа супрацьстаяць вірусным інфекцыям?
Пра захаванне лепшых нацыянальных традыцый у харчаванні і перспектывы знешнеэканамічнай дзейнасці – у праграме «Свая зямля» – 14 лістапада ў 6-20 (паўтор у 23-00).

