Падзяліцца:
Вынікі рэспубліканскага  конкурсу «Лепшая прадукцыя 2018 года. Прадукты харчавання» – «Свая зямля», 1.12.2018 (відэаанонс)
30 лістапада 2018
Вынікі рэспубліканскага  конкурсу «Лепшая прадукцыя 2018 года. Прадукты харчавання» – «Свая зямля», 1.12.2018 (відэаанонс) 40 айчынных прадпрыемстваў сёлета прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, у 50 намінацыях аўтарытэтнае журы вызначыла лепшую мясную, рыбную, малочную і кандытарскую прадукцыю. Эксперты заўважылі станоўчую тэндэнцыю па ўмацаванню якасці і бяспекі. Фіналісты пашырылі лінейку некаторых функцыянальных прадуктаў і набралі найбольшую колькасць балаў. 17 заводаў і камбінатаў атрымалі гран-пры. Па спецыяльным знаку «Зялёны лісток з лупай» ў хуткім часе спажыўцы змогуць знайсці на паліцах магазінаў прадукты-пераможцы. Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 1 снежня ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=8Y7P5mitxF0&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: