
«Белінвестбанк» рэалізуе пілотны праект па фінансавым аздараўленні дзяржаўнага прадпрыемства — вывесці з крызісу плануецца «Гомельхлебпрам». Даўгі прадпрымства на пачатак рэалізацыі праетка перавышалі аб'ём гадавой выручкі, а крэдыторы пачалі ўжо спаганяць запазычанасць праз суды. Мерапрыемствы па фінансавым аздараўленні Гомельхлебпрама працягнуцца да 2026 года. Акрамя «Белінвестбанка» у праекце удзельнічае Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і інвестыцыйная кампанія «Юнітэр». Ці лёгка было дамовіцца з крэдыторамі, якія ўмовы рэструктурызацыі і ці можна распаўсюдзіць назапашаны вопыт на іншыя праблемныя прадпрыемствы? На пытанні «Дзелавога радыёпартала» адказаў намеснік старшыні праўлення «Белінвестбанка» Ігар Барэйка.
Праграма выходзіць па буднях у 11-40.