Падзяліцца:
Яўген Пясецкі ў праграме «Галерэя», 12.10.2019 (аўдыё)
12 Кастрычніка 2019
Яўген Пясецкі ў праграме «Галерэя», 12.10.2019 (аўдыё) «Ёсць людзі, сустрэчы з якімі асабліва цёплыя і шчырыя; ёсць людзі, якія змушаюць, каб, здавалася б, простыя словы загучалі па-іншаму» – так некалі зазначыў наш сённяшні суразмоўца. Тое ж самае можна сказаць і пра яго! І тут жа захапіцца і яго паэтычнымі радкамі, і маленькімі споведзямі пра тое, чым «прышпіліліся» (так і сказаў!) да яго памяці тыя ці іншыя сустрэчы, пра тое, што ў першую чаргу яму запамінаюцца «вочы і твар яго герояў, рукі... Не знешні бляск, а глыбіня ўнутраная». Госць праграмы «Галерэя» – паэт і журналіст, адзін з найстарэйшых фотакарэспандэнтаў краіны Яўген Пясецкі. З 1966 года працуе ён у газеце «Звязда». Ён аўтар паэтычнага зборніка «Кола дзён», і ў гэтым «коле», як заўважае ён сам, «і скрыпка на вакне, і буслы, і шыпшына, і знак «пешаходны пераход» паміж царквою і касцёлам, і кляновае лісце працягвае нам свае далоні!..» Праграма за 12 кастрычніка ў 9-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: