«Я люблю сябе выпрабоўваць» – Так кажа госць праграмы «Настрой» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – вядомы эстрадны спявак, акцёр тэатра і кіно Анатоль Длускі. Ён лічыць галоўнай чалавечай якасцю –шчырасць, а фальш – непрыемнай рысай, якая перашкаджае знаходзіць агульную мову з гледачамі. Спявак ідзе наперад, і ў сваім творчым жыцці імкнецца ніколі не здраджваць уласным прынцыпам.
Такім чынам, сёння госць праграмы «Настрой» Анатоль Длускі. Пра сакрэты поспеху, як стаць вядомым і паспяховым, і не толькі мы пагаворым на хвалі нашай праграмы.