Падзяліцца:
Як абараніць дзяцей ад уздзеяння небяспечных груп у сацыяльных сетках? (аўдыё)
20 Сакавіка 2017
Як абараніць дзяцей ад уздзеяння небяспечных груп у сацыяльных сетках? (аўдыё) Сучасныя метады работы з дзецьмі, рэалізацыя студэнцкіх ініцыятыў, а таксама інавацыйныя падыходы да арганізацыі шостага школьнага дня. Такія тэмы гучалі ў Гродне на рэспубліканскім семінары-нарадзе. Да абмеркавання надзённых тэм запрасілі кіраўнікоў органаў выканаўчай улады, навучальных устаноў і сродкаў масавай інфармацыі з усёй краіны. Знайсці новыя формы работы з дзецьмі і іх бацькамі – галоўная задача сучаснай сістэмы адукацыі, - лічыць міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«З'яўляюцца новыя выклікі і новыя пагрозы. Нават апошнія падзеі ў сацыяльных сетках - падштурхоўванне падлеткаў да суіцыдальных дзеянняў. Гэта сведчыць пра тое, што сёння трэба аб'ядноўваць намаганні, напэўна, не толькі і не столькі праваахоўных органаў. Тут вельмі важна аб'яднаць намаганні і бацькоў, і педагагічнай супольнасці, каб вырашаць гэтую праблему. Чаму гэта адбываецца? Таму што дзіця прадастаўлена само сабе, не знаходзіць разумення ў сям'і, можа быць, не знаходзіць разумення ў свайго педагога і такім чынам спрабуе вырашаць нейкія свае праблемы, з якімі сутыкнулася. Сёння мы шмат разважаем наконт шостага школьнага дня. Кажуць: «давайце ў гэты школьны дзень мы лепш сям'ёй паедзем у аквапарк» і гэтак далей. Мы адказваем: «калі ласка, гэта вельмі добра, калі вы сям'ёй паедзеце. Але колькі ў нас ёсць дзяцей, якія не могуць паехаць, альбо могуць, але іх не вязуць у гэты аквапарк. Яны прадастаўлены самі сабе. Таму сёння і школа, і сістэма адукацыі, і бацькі павінны аб'яднаць намаганні, для таго каб дзіця разумела: са сваімі праблемамі яно можа прыйсці да бацькоў у першую чаргу, у школу, да педагога і вырашыць гэтыя праблемы».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: