У 116 краінах свету навагодні стол накрылі беларускімі прадуктамі. Па новых адрасах наладжаны экспарт на Далёкі Усход, у Азію, Афрыку і Амерыку. Беларусь стабільна ўтрымлівае пазіцыі вядучага экспарцёра малочнай прадукцыі разам з ЕС, Новай Зеландыяй, Аўстраліяй. У таварнай структуры павялічана доля мясных далікатэсаў. Згодна з папярэднімі падлікамі Мінсельгасхарча, па выніках мінулага года выручка ад рэалізацыі на знешнім рынку перавысіць 6 мільярдаў долараў.
Якія рэзервы вызначаны на 2022 год? Як сустрэлі Новы год стаўцоўскія аграрыі? Што дапаможа сёлета захаваць стабільнасць у эканоміцы і сацыяльнай сферы?
Пра сакрэты поспеху ў праграме «Свая зямля» – 1 студзеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

