Падзяліцца:
ЯК ДАСЯГНУЦЬ СТАБІЛЬНАСЦІ Ў АПК? – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 6.02.2021 (відэаанонс)
5 лютага 2021
ЯК ДАСЯГНУЦЬ СТАБІЛЬНАСЦІ Ў АПК? – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 6.02.2021 (відэаанонс)

Да VI Усебеларускага народнага сходу ў працоўным калектыве сельгаспрадпрыемства «Жухавічы» Карэліцкага раёна прааналізавалі эфектыўнасць мадэрнізацыі ва ўсіх падраздзяленнях і вызначылі праблемы, рашэнне якіх залежыць ад уладных структур высокага ўзроўню. Непарытэт цэн стрымлівае далейшае перааснашчэнне і будаўніцтва новых аб’ектаў.

Як зняць жыллёвую праблему? Хто заўтра застанецца працаваць на вёсцы? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа дэлегат Усебеларускага народнага сходу, старшыня сельгаспрадпрыемства «Жухавічы» ДЗМІТРЫЙ ЯНКОЎСКІ. Са спецыялістамі гаспадаркі яны разам вывядуць формулу заможнага сельскага жыцця.

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 6 лютага ў 6-25 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: