Падзяліцца:
Як лечыць сельскі ўрач Марыя Стасюкевіч? – «Свая зямля», 20.06.2020 (відэаанонс+аўдыё))
19 чэрвеня 2020
Як лечыць сельскі ўрач Марыя Стасюкевіч? – «Свая зямля», 20.06.2020 (відэаанонс+аўдыё))

У перыяд пандэміі новыя формы медыцынскага абслугоўвання практыкуюць у Шчучынскім раёне. Сучасная матэрыяльна-тэхнічная база дазваляе ўрачам і фельчарам аператыўна рэагаваць на складаныя сітуацыі і аказваць кваліфікаваную дапамогу. А самае галоўнае, адпала неабходнасць транспарціраваць хворых у абласную ці рэспубліканскую бальніцы.

У ніводзінага пацыента Першамайскай участковай амбулаторыі не пацвердзіўся дыягназ каронавіруса. З першага дня атрымання інфармацыі аб эпідэміі ўрач агульнай практыкі амбулаторыі Марыя Стасюкевіч заклікала калег да актыўнай прафілактычнай работы з насельніцтвам. Сама асабіста наведала кожнага пацыента на ўчастку і патлумачыла важнасць выканання правіл індывідуальнай аховы.

Марыя Стасюкевіч разам з намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама Аленай Пасюта падзеляцца меркаваннем, як палепшыць якасць медыцынскага абслугоўвання. Яны адкажуць на пытанне «Чаму ў глыбінцы менш хварэюць і даўжэй жывуць людзі?»

Слухайце аўтарытэтных гасцей у праграме «Свая зямля» – 20 чэрвеня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: